Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У раённым цэнтры спадзяюцца на перамены

11.09.2020 09:22
У раённых гарадах на Гродзеншчыне многія лічаць, што ўлада Лукашэнкі хутка скончыцца - у адваротным выпадку людзі настроеныя з’язджаць з краіны. 
Аўдыё
  • У раённым цэнтры спадзяюцца на перамены
Цэнтр Вялікай БераставіцыАлесь Завіноўскі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Вялікая Бераставіцца - адзін з самых малых раённых цэнтраў у Гродзенскай вобласці. Мясцовы жыхар Аляксей распавядае, што тут цяжка знайсці працу, заробкі зусім нізкія. Ён сам беспрацоўны.

Але, паводле яго, Святлана Ціханоўская дала людзям надзею на перамены. А спадарыня Наталля, якая працуе прадавачкай, распавядае, што ў іх гарадку таксама праходзілі масавыя пратэсты.

Праўда, абодва кажуць, што з часам яны амаль затухлі, паколькі людзей пачалі запалохваць на працы, некаторых асудзілі.

Спадарыня Наталля кажа, што калі Лукашэнку не зрынуць, то многія з Бераставіцы папросту з’едуць, бо больш актыўным людзям не дадуць тут спакойна жыць. У такім выпадку яна таксама збіраецца з’ехаць.
«Мне няма тут асабліва чаго губляць, я не баюся, што страчу працу. Я ў любы момант магу з’ехаць. Мне ўжо надакучыла так жыць, я хачу, каб у нашай краіне былі перамены».

Праўда, усе з кім даводзілася размаўляць у Вялікай Бераставіцы ўпэўненыя, што Лукашэнку ўсё ж хутка зрынуць і не давядзецца нікуды з’язджаць.

Алесь Завіноўскі

слухайце аўдыёфайл