Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка сабраўся ў Расію 14 верасня

11.09.2020 14:44
Эксперты прагназуюць, што Крэмль запатрабуе кантроль над беларускай абаронай ды эканомікай.
 .
Аляксандр Лукашэнка. Ілюстрацыйны здымакEPA/YAUHEN YERCHAK Dostawca: PAP/EPA

Дату пацвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітры Пяскоў. Паводле Пяскова, сустрэча пройдзе ў Сочы. Бакі не плануюць падпісваць дакументы і даваць прэс-канферэнцыю.

Брытанскі часопіс The Economist прагназуе, што падчас сустрэчы Пуцін запатрабуе, каб Лукашэнка надаў расейскаму лідару кантроль над абаронай Беларусі, унутранай бяспекай і ключавымі эканамічнымі актывамі краіны.

У сваю чаргу беларуская апазіцыя заклікае Еўразвяз рашуча рэагаваць на падзеі ў Беларусі і ўвесці санкцыі супраць Лукашэнкі і ягоных памагатых.

юл