Дату пацвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітры Пяскоў. Паводле Пяскова, сустрэча пройдзе ў Сочы. Бакі не плануюць падпісваць дакументы і даваць прэс-канферэнцыю.
Брытанскі часопіс The Economist прагназуе, што падчас сустрэчы Пуцін запатрабуе, каб Лукашэнка надаў расейскаму лідару кантроль над абаронай Беларусі, унутранай бяспекай і ключавымі эканамічнымі актывамі краіны.
У сваю чаргу беларуская апазіцыя заклікае Еўразвяз рашуча рэагаваць на падзеі ў Беларусі і ўвесці санкцыі супраць Лукашэнкі і ягоных памагатых.
юл