На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Мінску знаходзяцца жыхары Віцебску Уладзіслаў ды Віталь Кузьміч, паведамляе TUT.by.
Яны распавялі, што іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Менску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузьмічы чатыры дні хаваліся.
Сёння яны паспрабавалі патрапіць у амбасаду Швецыі ў Менску, каб папрасіць прытулку. Паколькі іх не пусцілі, яны пераскочылі праз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва. Як распавёў Уладзіслаў Кузьміч, сілавікі атачылі амбасаду і чакаюць выдачы ўцекачоў.
Афіцыйных каментароў ад амбасады няма. Вядома толькі, што супрацоўнікі амбасады прынеслі дум беларусам вады і ежы. Таксама яны дапамаглі звязацца з ААН, дзе мужчынам патлумачылі, што на тэрыторыі Беларусі ніводная амбасада не дасць палітычны прытулак.
Атрымаць яго можна толькі, калі чалавек ужо за мяжой. Уладзіслаў і Віталь заявілі, што не плануюць пакідаць тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.
юл