Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі ідзе зачыстка незалежных журналістаў

11.09.2020 17:33
У розных рэгіёнах краіны адбыліся масавыя затрыманні журналістаў, іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.
  .
Затрыманні ў Беларусі. Ілюстрацыйны здымак EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Так у Бабруйску ў цэнтры гораду быў жорстка затрыманы журналіст, сябра БАЖ Аляксандр Чыгір. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Жонцы журналіста Дануце Чыгір, якая прысутнічала пры затрыманні, таксама ўручылі позву зʼявіцца ў міліцыю ў нядзелю аб 11:00.

У Гомлі затрымалі відэа аператара Андрэя Толчына і журналістку Ларысу Шчыракову. Апроч таго сілавікі спрабавалі трапіць у кватэру да журналісткі Марыны Драбышэўскай, і дзяжурылі ля кватэры журналіста Яўгена Меркіса.

Таксама міліцыя прыйшла ў рэдакцыю hrodna.life. Міліцыянты дапытвалі галоўнага рэдактара Аляксея Шоту.

БАЖ пратэстуе ў звязку затрыманнямі, гаворыць прэсавы сакратар арганізацыі Барыс Гарэцкі.

- У розных рэгіёнах краіны ў пятніцу адбыліся затрыманні журналістаў. У Віцебску, у Гомлі, у Бабруйску ды іншых гарадах. Магчыма гэта звязана з жаданнем уладаў ізаляваць журналістаў напярэдадні суботніх ды нядзельных акцый.

юл