Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэстаў

11.09.2020 18:48
Пад рэпрэсіі падпадаюць як мірныя жыхары, так і незалежныя журналісты.
Кірыл Бекасаў падчас акцыіі каля ВетакадэмііTut.by

10 верасня павінен быў адбыцца суд над Таццянай Севярынец, якая падтрымала пратэстоўцаў 6 верасня з балкона сваёй кватэры бела-чырвона-белым сцягам. Аднак, паседжанне было скасавана.

11 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску адбыўся суд над студэнтам Віцебскай ветэрынарнай акадэміі Кірылам Бекасавым, які 8 верасня выйшаў на адзінкавы пікет з плакатам: «Нам не патрэбен ланцужок». Кірыл выступаў супраць абмежавальных мер, якія ўвяла адміністрацыя акадэміі супраць студэнтаў. За гэту акцыю Кірыл Бекасаў атрымаў папярэджанне.

Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні Аляксандра Кірыленкі, за тое, што адштурхнуў міліцыянта падчас акцыі пратэсту 6 верасня, які здзяйсняў агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні пажылой жанчыны. У выніку Аляксандр Кірыленка быў моцна збіты і затрыманы. 9 верасня яго судзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Родныя і сябры Аляксандра просяць усіх сведкаў падзей 6 верасня на вуліцы Праўды адгукнуцца. Стала вядома, што 11 верасня быў затрыманы журналіст тэлеканалу «Белсат» Дзмітрый Казакевіч. Супраць журналіста ўзбуджана справа пра парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Дзмітрый змешчаны ў СІЗА, суд адбудзецца ў панядзелак.

Святаслаў Бруйко