Супольная малітва адбылася на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
Святую Імшу цэлебраваў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
- Мы асаблівым чынам маліліся сёння аб хутчэйшым вяртанні нашага архіпастыра, які незаконна знаходзіцца на выгнанні. Мы маліліся за нашую Бацькаўшчыну – Беларусь, якая як і Хрыстос нясе сёння асаблівым чынам свой крыж.
На заканчэнне ў вечаровае неба Мінску ўзнёсся спеў «Магутны Божа» як выраз супольнай просьбы аб лепшай долі для Беларусі.
юл