Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэжым Лукашэнкі імкнецца запалохаць моладзь

12.09.2020 06:01
Улады пагражаюць моладзі пракуратурай, у школах міліцыя ладзіць рэйды для запалохвання.
  .
Затрыманні ў Мінску. Ілюстрацыйны здымакEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

Лукашэнка звінаваціў моладзь у гатоўнасці разбурыць краіну.

Міліцыя пачала рэйды па школах, падчас якіх міліцыянты ды кіраўніцтва школ пачало запужваць вучняў, каб яны ўстрымаліся да ўдзелу ў акцыях пратэсту.

- Усе мерапрыемствы, якія праходзяць у нас у краіне. Яны ўсе несанкцыянаваныя. Таму ўсіх людзей прыцягваюць да адказнасці.

Таксама Генпракуратура заявіла, што складзена больш за дзвесце пратаколаў за ўдзел непаўналетніх у масавых непарадках. У пракуратуры лічаць, што недастаткова караюць бацькоў за ўдзел дзяцей у акцыях пратэсту ды ініцыююць узмацненне адказнасці бацькоў за супрацьпраўнае паводзіны дзяцей.

У сваю чаргу навучэнцы Ліцэю БДУ выступілі за зваротам супраць міліцэйскага гвалту.

- Навучэнцы Ліцэю БДУ лічаць недапушчальным той гвалт, які цяпер адбываецца на вуліцах Беларусі.

У ВНУ працягваюцца пратэставыя акцыі нягледзячы на затрыманні студэнтаў.

юл