Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь рыхтуецца да Жаночага маршу

12.09.2020 08:14
У Мінску зноў збіраюцца пратэставаць жанчыны, яны рыхтуюцца выйсці на Самы гучны марш а 15 гадзіне.
Беларусак заклікаюць выйсці на Жаночы маршnexta_live

Беларускія жанчыны пачалі выходзіць на маршы па суботах пасля таго, як месяц таму супрацоўнікі АМАП пачалі жорстка арыштоўваць і збіваць мужчын у пастарунках і СІЗА.

Рэдактарка парталу "Беларусь 2020" Вераніка Лапуцька сказала Польскаму радыё, што беларускія жанчыны выйшлі на акцыі пратэсту пасля першых дэманстрацыяў, якія завяршыліся жорсткім гвалтам міліцыі:

- Жанчын раззлавалі заявы ўладаў і Лукашэнкі, які сказаў, што Канстытуцыя не напісаная для жанчын. Святлана Ціханоўская змагла кансалідаваць жанчын і паказаць, што жаночае лідарства магчымае. Ну і па-трэцяе – гэта той неверагодны гвалт, з якім сутыкнулася беларускае грамадства.

Жанчыны сталі гераінямі прэзідэнцкіх выбараў. Нават сярод беларускіх спартоўцаў жанчыны найгучней заклікаюць да дэмакратычных змен. Сённяшні Жаночы марш таксама пройдзе з патрабаваннем спыніць гвалт і правесці расследаванні катаванняў, вызваліць палітычных вязняў і зладзіць чэсныя выбары без Лукашэнкі.

юл