Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суботні Жаночы марш сабраў больш за 10 тысяч удзельнікаў

12.09.2020 17:43
На жаль, ён суправаджаўся таксама затрыманнямі (ФОТА).
Сілавікі абыходзіліся з жанчынамі жорстка PAP/EPA/STR

Марш пачаўся а 15 гадзіне на плошчы Свабоды ў Мінску. Тут паспелі сабрацца некалькі тысяч жанчын. Аднак, сілавікі падагналі аўтазакі і сталі жорстка затрымліваць і разганяць удзельніц.

Нягледзячы на затрыманні, жанчыны не пераставалі ісці вуліцамі горада. Паводле падлікаў парталу TUT.by, у жаночым маршы прымала ўдзел больш за 10 тысяч чалавек.

Праваабарончы сайт «Вясна» збірае інфармацыю пра затрыманых падчас Жаночага маршу. Пакуль у спісе больш за 40 чалавек. Ён, аднак, няпоўны. Мяркуецца, што затрыманняў было значна больш.

ав

Затрыманні падчас Маршу жанчын 12 верасня ў Мінску Затрыманні падчас Маршу жанчын 12 верасня ў Мінску
Марш жанчын, 29 жніўня, Мінск Марш жанчын, 29 жніўня, Мінск
Жанчыны спрабавалі заблакаваць міліцэйскую машыну з затрыманымі жанчынамі падчас мірнай жаночай акцыі салідарнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Мінску, 12 верасня Жанчыны спрабавалі заблакаваць міліцэйскую машыну з затрыманымі жанчынамі падчас мірнай жаночай акцыі салідарнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Мінску, 12 верасня