Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Стачкам «Беларуськалія» працягвае свой пратэст і адмаўляецца «ад працы па палітычных матывах»

13.09.2020 11:37
Стачкам салігорскіх шахцёраў назваў прынятае рашэнне суда Мінскай вобласці аб нелегальнасці забастоўкі «незаконным».
           305
Стачкам «Беларуськалія» падтрымлівае Юрыя Корзуна прыкаваў сябе да абсталявання на глыбіні 305 мэтраўкрыніца: Стачкам "Беларускалія"

У телеграм-канале стачкама адзначаецца, што іншага рашэння наўрад ці варта было чакаць, бо «цяпер ва ўладзе і ў судах памагатыя хунты, злачынцы, і рашэнні ў іх ужо нарыхтаваныя».

Працаўніца «Беларуськалія» Алеся Логвінава звярнулася да жонак салігорскіх шахцёраў:

-Нашы мужы – самыя моцныя, самыя стойкія, адважныя мужчыны, з сапраўдным стальным характарам. Я прашу кожную з вас: не заставайцеся на баку. Усімі сіламі падтрымайце свайго мужчыну. Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, гэта сапраўдная мясарубка, у якую рана ці позна трапіць кожны. Не забівайце ж і вы ў сваіх мужчынах сапраўдныя гонар і годнасць. Падтрымайце. Ні кроку назад, толькі наперад! Жыве Беларусь!

У стачкаме «Беларуськалія» заявілі, што маюць намер працягваць бестэрміновую адмову ад працы па палітычных матывах, грунтуючыся на палажэннях міжнароднага пакта ААН «Аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах».

ав