У нядзелю ідзе ўжо 36-ы дзень пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Як кожныя выходныя цягам апошніх некалькіх тыдняў, у нядзелю таксама аб’яўлены марш супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі вынікаў галасавання – Марш герояў.
У Мінску затрыманні пачаліся яшчэ перад маршам, які быў прызначаны на 14 гадзін паводле мінскага часу. Нягледзячы на гэта, людзі ўсё ж такі здолелі сабрацца на праспекце Пераможцаў. Мабільны інтэрнэт у цэнтры гораду адключылі.
Беларускія дэманстранты за апошні месяц масавых пратэстаў не разбілі ніводнай вітрыны ў краме. Аднак учора паявіліся першыя прыкметы грамадзянскай непаслухмянасці. Падчас Маршу жанчын удзельніцы ішлі як звычайна па тратуарах, але не затрымліваліся на чырвоным святле. Раней у Беларусі пратэстоўцы не парушалі правілаў дарожнага руху.
Беларуская міліцыя паведаміла, што ў суботу ў дэманстрацыях удзельнічала 100 чалавек, з якіх 99 было затрымана.
нг