зелю на Савецкай плошчы ў цэнтры горада ўлады арганізавалі свята ўраджаю, працаваў сельскагаспадарчы кірмаш, адбываліся канцэрты вясковых артыстаў.
Пратэстоўцы сабраліся на вуліцы Савецкай і спрабавалі прайсці на плошчу Леніна але дарогу перакрыў АМАП.
Пратэстоўцы вымушаны былі скіравацца на вуліцу Горкага, паколькі нідзе не было магчымасці павярнуць у цэнтр горада.
Тым не менш, у калоне панавала несамавітая атмасфера. Яна расцягнулася і ў ёй напэўна налічвалася некалькі тысяч чалавек. І людзі настроеныя змагацца да канца. Вось, што кажа адзін з пратэстоўцаў – Алег:
- Мы павінны сказаць ім – не. Як доўга гэта будзе працягвацца? Пакуль не зыдзе Лукашэнка да таго часу гэта будзе працягвацца. Гэта ўжо працягваецца 26 гадоў. Гэта пачалося не сёння.
На Горкага калону разбілі і пачаўся хапун. Колькі канкрэтна пратэстоўцаў арыштавана невядома, але сярод іх і дзяўчаты і зусім яшчэ маладыя хлопцы.
Дакладна вядома, што падобныя маршы ў вобласці адбыліся ў Ваўкавыску, Лідзе і Навагрудку.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ