Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Беларусі не спыняюць пераслед журналістаў

15.09.2020 17:03
Сёння адбыліся суды над журналістамі, якіх затрымлівалі падчас нядаўніх акцый пратэсту.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

Справы Аляксандра Васюковіча і Уладзя Грыдзіна пасля доўгага суду аддалі на дапрацоўку. Пакаранне атрымалі таксама журналісты Белсату – Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі – ім прысудзілі 50 базавых велічыняў.

У Гомлі да 10 сутак арышту прысудзілі Марыне Дабрышэўскай. Маці журналісткі мае  інваліднасць, ёй патрабуецца дапамога, а дачку за надуманае правапарушэнне адправілі на дзесяць сутак у ізалятар.

На 15 дзён у вязніцы застанецца спартовы журналіст і стваральнік парталу «Прэсбол» Сяргей Шчурко.

Арыштамі журналістам перашкаджаюць выконваць іх прафесійныя абавязкі, распавядае Вольга Хвоін з Беларускай асацыяцыі журналістаў.

- Гэта новая практыка ў супрацоўнікаў міліцыі. Паводле заканадаўства яны могуць трымаць 72 гадзіны без прадʼяўлення абвінавачання. Мы ўжо назіралі гэта на некалькіх прыкладах. Журналістаў затрымлівалі, прызначалі суды праз 2-3 дні. Потым суд іх штрафаваў або даваў па 3 сутак арышту. Гэта прэвентыўныя арышты журналістаў. Вельмі абуральная практыка.

У Пінску 10 сутак атрымаў журналіст выдання «Медыя Палессе» Яўген Мікалаевіч. Гэта другі выпадак пераследу менавіта гэтага карэспандэнта мясцовай міліцыяй.

юл