Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міліцыя вядзе вайну з мінскім дваром

16.09.2020 07:12
За абарону муралу "Ды-джэяй перамен" пачалі затрымліваць жыхароў двароў
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

На так званай Плошчы Перамен у Мінску, якая знаходзіцца ў двары на вуліцы Чарвякова ў беларускай сталіцы ў 11 раз прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў знішчылі графіці з партрэтам гукарэжысёраў, што ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен» у Кіеўскім скверы напярэдадні выбараў.

Мясцовыя жыхары спрабавалі не дапусціць сілавікоў да муралу, аднак гэта не ўдалося. Адзін з іх, 40-гадовы Сцяпан Латыпаў быў затрыманы па крымінальнай справе, а ў яго доме правялі ператрус.

«Плошча Перамен» стала месцам, дзе амаль штовечар ладзяцца акцыі пратэсту. Кожны раз, калі выяву Ўладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава замалёўвалі, жыльцы аднаўлялі яе, што стала адным з сімвалаў пратэстаў.

юл