Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская: «Лукашэнка, калі сыдзе мірна, атрымае гарантыі бяспекі»

16.09.2020 10:50
Яна дадала, што ў выпадку мірнай перадачу ўлады кардынальных зменаў у складзе ўраду не адбудзецца.
Святлана Ціханоўская PAP/Valdemar Doveiko

На думку Святланы Ціханоўскай, Аляксандр Лукашэнка мусіць атрымаць гарантыі бяспекі ў выпадку ягонай згоды на перадачу ўлады і арганізацыю новых выбараў, паведамляе «Свабода».

«Гэта ўсё можна абмяркоўваць. Вядома, калі мірна сыдзе, па-чалавечы, то такая магчымасць ёсць. Можна нават сказаць, упэўненасць. Асабіста я павінна гаварыць за ўсіх людзей. І думка ўсіх людзей будзе ўлічвацца ў гэтым пытанні», — сказала Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю ўкраінскаму інтэрнэт-выданню lb.ua.

Святлана Ціханоўская таксама дадала, што ў выпадку згоды Аляксандра Лукашэнкі на мірную перадачу ўлады кардынальных зменаў у складзе ўраду не адбудзецца:

«Многія з тых, хто працуе цяпер ва ўрадзе, напэўна, знаходзяцца на сваім месцы. Гэта людзі прафесійныя, яны ведаюць, як працаваць. Ад таго, што ў нас любая ініцыятыва спыняецца, ад таго, што ў нас сістэма запалохвання ў вертыкалі ўлады, яны не могуць выказаць сваю думку, працаваць так, як лічаць патрэбным, не могуць пайсці на дыялог з людзьмі, таму што гэта не вітаецца зверху. Таму кардынальных перастановак ня будзе. Калі людзі хочуць працаваць, яны будуць працаваць. Толькі ўжо на карысць беларусаў», - заяvілa экс-кандыдатка на прэзідэнта.

Святлана Ціханоўская таксама падтрымала выказванне Веранікі Цапкалы пра тое, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін можа стаць нацыянальным героем для Беларусі, калі ён падтрымае пазіцыю беларускага народа:

«Абсалютна. Так, гэта было б вельмі, вельмі мудрае рашэнне мудрага кіраўніка. Прынамсі, з пункту гледжання беларускага народу. Ды і расійскага таксама», дадала яна.

аз