На хімфакультэце БДУ студэнты спявалі «Муры». Акцыі адбыліся на факультэце машынабудавання БНТУ, таксама ля Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Выпускнік БДЭУ і ўладальнік прэміі спецыяльнага фонду Лукашэнкі Уладзіслаў Шахновіч запісаў відэазварот з асуджэннем палітыкі ўлады Беларусі.
-Гэты чалавек адказны за тое, што адораная моладзь пакідае краіну. Я не маю права гаварыць ад імя ўсёй гэтай групы, але я магу сказаць, што мне, як чалавеку, якога калісці дзяржава палічыла таленавітым, вельмі хацелася, каб гэта ніколі не здарылася. Калісці я ганарыўся тым, што атрымаў гэтую ўзнагароду. Цяпер я буду ганарыцца, што мне ўдалося ад яе пазбавіцца. Я не марыянетка, я не наркаман і не алкаголік. Я звычайны грамадзянін гэтай краіны. І я патрабую павагі да волі народа, ён захацеў перамен. Як і я.
Студэнты і выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту ў Гомелі сустрэлі свайго выкладчыка Яўгена Малікава, які быў арыштаваны 11 верасня і сёння выйшаў на волю. Раней студэнты выступілі з адкрытым зваротам да адміністрацыі навучальнай установы. Яны патрабуюць спыніць ціск на работнікаў ВНУ і спыніць запалохванне студэнтаў.
ав