Беларуская Служба

79 адвакатаў выказалі салідарнасць з затрыманымі адвакатамі

17.09.2020 09:02
Таксама яны выказаліся пра грубае парушэнне закона ў краіне.
79   ,       ,     .
79 адвакатаў запісалі відэазварот, у якім выказалі салідарнасць з затрыманымі адвакатамі, Максімам Знакам і Іллём Салеем. фота з відэа

79 адвакатаў запісалі відэазварот, у якім выказалі салідарнасць з затрыманымі адвакатамі, Максімам Знакам і Іллём Салеем. Таксама яны выказаліся пра грубае парушэнне закона ў краіне.

-Чаму многія забылі пра Канстытуцыю, закон і правы грамадзян. Мы прапануем успомніць пра закон і тую прысягу, якую даваў кожны. У нас адна мэта: выкананне закону і вяршэнства закону. Канстытуцыя гарантуе права на юрыдычную дапамогу кожнаму. Наш сродак абароны – закон.

У звароце адвакаты адзначаюць, што іх калегі, Максім Знак і Ілля Салей, арыштаваныя. «Яны выконвалі свой прафесійны абавязак, яны дзейнічалі выключна ў рамках закона і ў прававым полі. На іх месцы можа аказацца кожны з нас. Максім Знак і Ілля Салей павінны быць на волі!» – кажуць адвакаты.

ав