Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маладую лідчанку асудзілі адразу па двух пратаколах

17.09.2020 17:49
Вераніку Шыкас з Ліды аштрафавалі на 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Аўдыё
  • Маладую лідчанку асудзілі адразу па двух пратаколах
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

Суд адбыўся 17 верасня раніцай. А затрымалі Вераніку на мінулым тыдні, калі яна ўдзельнічала ў роварным прабегу прысвечаным салідарнасці з пратэстоўцамі.

Дзяўчына распавяла, што ў Лідзе ў падобных прабегах бяруць удзел ужо не першы раз да 40 раварыстаў. Яны ездзяць па гораду з бел-чырвона-белымі сцягамі.
На мінулым тыдні за ёй сачылі, калі яна ўжо вярталася дамоў адна. Спыніўся міліцэйскі бус і Вераніку папросту туды загрузілі.

А калі складалі пратакол, то адзін з міліцыянтаў сказаў, што пазнаў яе з мінулага мітынга, які адбываўся ў цэнтры горада.

На яе склалі два пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Самае непрыемнае было тое, паводле Веранікі, што ў судзе спрабавалі дапытаць і яе тату.

«Суддзя Філатаў запытаўся ў майго таты – што ён можа сказаць пра сваю дачку. А тата адказаў, што хіба ён можа сведчыць супраць сваёй дачкі. Але дадаў, што ва ўсім мяне падтрымлівае і раз яна так робіць, то гэта правільна».
Вераніка сказала, што віны сваёй на судзе не прызнала.

Алесь Завіноўскі