Святлана Ціханоўская разам з Вольгай Кавальковай і Паўлам Латушкам заклікалі беларусаў пацвердзіць, што Каардынацыйная Рада – асноўны прадстаўнік грамадства.
- Каб прыспешыць працэс перамен патрэбнае пацвярджэнне, што беларусы згодныя са статусам Каардынацыйнага Савета як асноўнага прадстаўніка, які будзе ўдзельнічаць у перамовах і дабівацца патрабаванняў: першае – вызваленне ўсіх палітычных вязняў і спыненне рэпрэсіі. Другое прыцягненне да адказнасьці ўсіх віноўных у забойствах, насіллі і катаваннях і трэцяе – правядзенне новых і справядлівых выбараў па міжнародных стандартах.
Каб падтрымаць Каардынацыйны Савет, Ціханоўская, Кавалькова і Латушка прапанавалі прайсці апытанне на сайце платформы «Голас», у тэлеграме або ў вайберы, і тым самым пацвердзіць свой давер.
яс