Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каардынацыйны савет звярнуўся да беларусаў за пацвярджэнне, што з'яўляецца асноўным прадстаўніком грамадства

19.09.2020 06:30
Ціханоўская, Кавалькова і Латушка прапанавалі прайсці апытанне на сайце платформы «Голас» або ў вайберы, і тым самым пацвердзіць свой давер.
Святлана Ціханоўская Тэлеграм-канал Пул Першай (@pulpervoi)

Святлана Ціханоўская разам з Вольгай Кавальковай і Паўлам Латушкам заклікалі беларусаў пацвердзіць, што Каардынацыйная Рада – асноўны прадстаўнік грамадства.

- Каб прыспешыць працэс перамен патрэбнае пацвярджэнне, што беларусы згодныя са статусам Каардынацыйнага Савета як асноўнага прадстаўніка, які будзе ўдзельнічаць у перамовах і дабівацца патрабаванняў: першае – вызваленне ўсіх палітычных вязняў і спыненне рэпрэсіі. Другое прыцягненне да адказнасьці ўсіх віноўных у забойствах, насіллі і катаваннях і трэцяе – правядзенне новых і справядлівых выбараў па міжнародных стандартах.

Каб падтрымаць Каардынацыйны Савет, Ціханоўская, Кавалькова і Латушка прапанавалі прайсці апытанне на сайце платформы «Голас», у тэлеграме або ў вайберы, і тым самым пацвердзіць свой давер.

яс