Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння пройдуць Маршы Нацыянальнага Сцяга

19.09.2020 07:09
Маршы ладзяцца ў Мінску, у рэгіёнах і ў Варшаве.
Аўдыё
  • Сёння пройдуць Маршы Нацыянальнага Сцяга. Шэсця ладзяцца ў Мінску і ў рэгіёнах
.
.facebook.co/Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności

Па суботах у Мінску традыцыйна праводзяцца жаночыя акцыі салідарнасці.

Сёння старт – у 15:00 на пляцоўцы каля Камароўскага рынку. Характэрным павінна стаць яркае адзене, блёсткі і яркія транспаранты. Што яшчэ адбудзецца сёння ў Мінску і іншых месцах Беларусі, расказвае Анатоль Шырвель.

Аб тым, што адбудзецца ў Мінску і іншых месцах Беларусі ў суботу 19 верасня, расказвае наш калега Анатоль Шырвель.

Пратэстныя настроі не пайшлі на спад. Актыўнасць перакінулася з цэнтра Мінска ў іншыя раёны, дзе ладзяць масавыя сустрэчы кожны вечар. Многія па сваёй ініцыятыве пачалі ствараць альтэрнатыўную рэгіянальную сімволіку ў белых і чырвоных колерах гістарычнага сцяга.

Дарэчы, чакаецца, што 19 верасня па ўсёй краіне людзі вывесяць бел-чырвона-белыя сцягі. Бо ў гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны савет Беларусі сваім рашэннем зрабіў бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сімвалам. Хоць пратрымаўся ён і не доўга. Праз гады гэты сцяг зноў масава вярнуўся на беларускія вуліцы і плошчы.

Спецыяльна для беларускай службы польскага радыё Анатоль Шырвель з Мінска

Марш Раёнаў пачынаецца а 15.00 беларускага часу.

У Варшаве таксама сёння запланаваны Марш Нацыянальнага Сцяга. Пачынаецца а 14 гадзіне польскага часу каля Пальмы – на пачатку вул. Новы Свят-Алее Ерозалімске – калона пяройдзе да Замкавай плошчы.
Канец маршу а 16 гадзіне.

Ладзіць мерапрыемства «Цэнтр беларускай салідарнасці», «Беларускі моладзевы хаб» і «Беларуская нацыянальная памяць».

яс