Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Затрыманне актывіста і дзіўнае SMS-рассыланне ад міліцыі ў Віцебску

19.09.2020 07:37
У Віцебску затрымалі мясцовага актывіста пасля таго, як ён напомніў начальніку абласной міліцыі пра абяцанне не разганяць мірныя шэсці.
Аўдыё
  • Затрыманне актывіста і дзіўнае SMS-рассыланне ад міліцыі ў Віцебску
.
.radyjo.net

На сустрэчу з начальнікам КУС Віцебскага аблвыканкама Міхаілам Грыбам 16 верасня адправіліся актывісты Ірына Яскевіч і Хрыстафор Жаляпаў.

Яны напомнілі пра абяцанне не разганяць мірныя акцыі пратэсту, дадзеным на сустрэчы з губернатарам вобласці 17 жніўня і прадставілі інфармацыю пра перавышэнне супрацоўнікамі МУС сваіх службовых паўнамоцтваў. Міхаіл Грыб заявіў, што пратэсты, якія праходзяць у горадзе – несанкцыянаваныя і міліцыя павінна рэагаваць. Пасля гэтай сустрэчы Хрыстафор Жаляпаў быў затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РАУС. Там на актывіста склалі пратакол за ўдзел у шэсці 6 верасня.


Таксама жыхары Віцебска сёння атрымліваюць дзіўнае SMS-рассыланне ад імя міліцыі. Скрыншоты гэтых паведамленняў віцябляне публікуюць у розных чатах горада. Грамадзянам прапануюць паведамляць пра асобаў, якія выкарыстоўваюць незарэгістраваную сімволіку, абражаюць гонар і годнасць іншых грамадзянаў. «Разам мы захаваем парадак і спакой у нашым горадзе!» - падкрэсліваецца ў канцы паведамлення.


Для Беларускай службы Польскага радыё з Віцебска Святаслаў Бруйко.