Дэлегацыя пасольства Польшчы ў Беларусі адзначыла 81-ю гадавіну нападзення СССР на Польшчу. Мерапрыемства пачалося з імшы ў парафіяльным касцёле ў Альковічах на поўначы краіны.
Пасля набажэнства дэлегацыя з удзелам пасла Польшчы Артура Міхальскага наведала мясціны, звязаныя з баямі падраздзяленняў Корпуса аховы памежжа з савецкімі войскамі ў Альковічах, Вардамічах і Пагосце:
- Вельмі важна памятаць пра гэтую дату. Таму мы кожны год наведваем месцы, дзе загінулі першыя жаўнеры і афіцэры Корпусу аховы памежжа падчас нападзення Савецкага Саюза на Польшчу 17 верасня 1939 года. Пры гэтай нагодзе мы традыцыйна сустракаемся таксама з мясцовымі жыхарамі, прымаем удзел у набажэнстве, ускладаем кветкі.
У сваю чаргу на Гродзеншчыне кветкі на месцах памяці ўсклалі прадстаўнікі Саюза палякаў у Беларусі і дыпламаты з Генеральнага консульства ў Гродне. Яны наведалі, між іншым, Гродна, Бжозаўку і Сапоцкін.
аз