Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гомлі святара прысудзілі да дзесяці сутак а дзяўчыны затрымалі за "вікторыю"

19.09.2020 08:25
Гэты святар вельмі актыўна прымаў удзел ў пратэстных акцыях о Гомлі, а 20-гадовая Настасся Ембулаева штодня выходзіла на адзіночны пратэст.
Уладзімір Драбышэўскіhttps://gomel.today/rus/news/gomel-18263/

У пятніцу 18 вэрасня айца Уладзіміра Драбышэўскага выклікалі ў РАУС Савецкага раёна. Адразу над свяшчэнікам адбыўся суд.

- Гэты святар вельмі актыўна прымаў удзел ў пратэстных акцыях о Гомлі, – кажа гомельскі праваабаронца Аляксандр Судаленка.

- Ён выходзіў заўсёды ў царкоўных адзеннях. Ён выходзіў на пратэсты, на адзіночныя пратэсты і пратэставаў супраць таго гвалту, які адбываецца сёння ў цэлым у краіне і ў гомельскім рэгіёне ў прыватнасці. Стала вядома, што Беларуская Праваслаўная царква, у якой служыў гэты свяшчэннік ад яго адраклася, то бок сказала, што ён не мае больш права служыць у гэтай царкве і пазбавіла яго царкоўнага сану.

Уладзімір Драбышэўскі будзе адбываць пакаранне ў ІЧУ ў Гомлі да 28 верасня.

Нагадаем, 13 жніўня айцец Уладзімір Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет на Савецкай з плакатам «Спыніце гвалт» 7 верасня быў каля ГДУ імя. Ф.Скарыны з плакатам «Гісторыя прама зараз на вуліцах вашых гарадоў», а 11 верасня падтрымаў студэнтаў ГДТУ ім. Сухога, якія сабраліся на ганку ўстановы, абураныя затрыманнем свайго выкладчыка Вадзіма Бельскага.

У пятніцу ў Гомлі затрымалі таксама 20-гадовую Настассю Ембулаеву, якая штодня выходзіла на адзіночны пратэст каля цырку. Дзяўчына на сваім пікеце проста сядзела, узняўшы руку і паказвала знак «вікторыя».

яс