Адвакату і сябру прэзідыума Каардынацыйнага савета Максіму Знаку прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.
Прайшлі тры месяцы з таго часу, як Віктар Бабарыка, небяспечная канкурэнцыя Лукашэнкі, быў кінуты за краты. Ягоная дачка Марыя апублікавала відэазварот, у якім зачытала ліст бацькі і брата Эдуарда, які таксама пазбаўлены волі. Яна падзякавала беларусам і прасіла пісаць лісты палітзняволеным.
- Дзякуй усім тым, хто працягвае пісаць лісты ў СІЗО. Папа і Эдзік кажуць, што кожны ліст гэта праменьчык падтрымкі і цяпла, а гэта ў іх умовах вельмі каштоўны і важны рэсурс. У гэты час важная падтрымка не толькі папе і Эдзіку, але і іншым палітзняволеным, а іх агромністая колькасць. Вельмі важна іх падтрымліваць, пісаць ім лісты,
Дачка Віктара Бабарыкі Марыя
Марыя падзякавала штабу Віктара Бабарыкі і Каардынацыйнаму савету, адвакатам, журналістам, валанцёрам і «ўсім беларусам, якія кожны дзень здзяйсняюць свой подзвіг».
яс