18 верасня, у Маладзечне адбылося трэцяе пасяджэнне суда па крымінальнай справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева. Іх абвінавачваюць у нападзенні на супрацоўнікаў АМАП падчас ланцугу салідарнасці 19 чэрвеня.
Гэта першая крымінальная справа, звязаная з гвалтам у адрас сілавікоў у межах сёлетняй кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі, якую разглядаюць у судзе.
Пацярпелыя амапаўцы атрымалі некалькі драпін.
На ўчорашнім пасяджэнні сведкі казалі, што амапаўцы не прадстаўляліся і пачалі затрымліваць удзельніка акцыі Алейніка. Грамадзяне ўзрушыліся і ўзнікла сутычка, у выніку якой міліцыянеры апынуліся на зямлі.
Суд змяніў Пяскову меру стрымання з дамашняга арышту на заключэнне пад варту. Пяскова забралі з пасяджэння суда.
Для Беларускай службы Польскага радыё для замежжа Юлія Жылка, Маладзечна.