Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Маладзечне адбылося трэцяе пасяджэнне суда па справе за напад на АМАП

19.09.2020 12:01
Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева абвінавачваюць у нападзенні на супрацоўнікаў АМАП падчас ланцугу салідарнасці 19 чэрвеня.
Аўдыё
  • У Маладзечне адбылося трэцяе пасяджэнне суда па справе за напад на АМАП.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

18 верасня, у Маладзечне адбылося трэцяе пасяджэнне суда па крымінальнай справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева. Іх абвінавачваюць у нападзенні на супрацоўнікаў АМАП падчас ланцугу салідарнасці 19 чэрвеня.

Гэта першая крымінальная справа, звязаная з гвалтам у адрас сілавікоў у межах сёлетняй кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі, якую разглядаюць у судзе.
Пацярпелыя амапаўцы атрымалі некалькі драпін.

На ўчорашнім пасяджэнні сведкі казалі, што амапаўцы не прадстаўляліся і пачалі затрымліваць удзельніка акцыі Алейніка. Грамадзяне ўзрушыліся і ўзнікла сутычка, у выніку якой міліцыянеры апынуліся на зямлі.

Суд змяніў Пяскову меру стрымання з дамашняга арышту на заключэнне пад варту. Пяскова забралі  з пасяджэння суда.

Для Беларускай службы Польскага радыё для замежжа Юлія Жылка, Маладзечна.