Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Макей прыгразіў, што адказ на санкцыі ЕЗ можа закрануць дыпламатаў і замежныя СМІ ў Беларусі

19.09.2020 14:37
ЗША і Еўразвяз узгадняюць палітыку санкцыяў для Беларусі. Магчыма, што ЕЗ прыме абмежаванні на наступным тыдні.
.   2018
У. Макей у 2018 годзефота: Alexandros Michailidis / Shutterstock.com

21 верасня міністры замежных спраў краін-членаў Еўразвязу будуць абмяркоўваць пытанне аб санкцыях у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб.

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей прыгразіў, што адказ на санкцыі ЕЗ можа закрануць працу дыпламатаў і замежных СМІ ў Беларусі.

Міністр Макей сказаў, што калі будуць прынятыя нейкія санкцыйныя меры ў дачыненні да Беларусі, то і беларускай дзяржавай будуць прынятыя адпаведныя крокі. Гэта можа тычыцца і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі. Міністр таксама дадаў, што Беларусь можа таксама увесці і персанальныя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў розных Еўразвязаўскіх структур, а таксама прадстаўнікоў і асобных краінаў Еўразвязу. «Праект спісу ў нас таксама гатовы», – сказаў Макей.

Замежных журналістаў у Беларусі не так многа. На замежныя СМІ ў асноўным працуюць грамадзяне Беларусі. На самой справе гэта адзінкі з замежнымі пашпартамі.

З Мінска - карэспандэнт Польскага радыё – Уладзімір Пац.