Студэнты ВНУ Мінска запісалі відэазварот, у якім яны звяртаюцца між іншым да адміністрацыі вучэльні з патрабаваннем заняць ясную ды адназначную пазіцыю па пытанні затрыманняў студэнтаў, якія выступалі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Студэнты кажуць у сваім звароце, што выражаюць жаданне большасці беларусаў.
- Мы ведаем, што з намі выступаюць сотні тысяч беларусаў – за справядлівасць і свабоду. Мы бачым іх кожную нядзелю. Мы ведаем, што з намі нашы выкладчыкі, 140 з іх адкрыта выступілі супраць гвалту і беззаконня. З намі – нашы бацькі, мы ведаем – яны ганарацца намі. Але мы не ведаем, ці з намі наша адміністрацыя. Бо ж, як сказалі нашы выкладчыкі – нейтральная пазіцыя – гэта ўжо не пазіцыя.
Студэнты адзначаюць, што яны далучаюцца да патрабаванняў беларускага народа – затрымаць гвалт, вызваліць палітвязняў, прызнаць права грамадзянаў выражаць сваю пазіцыю, узбудзіць следства супраць злачынцаў у пагонах, правесці сумленныя выбары.
нг