Дэпутатка Мінскага гарадскога савету Вольга Цесакова папрасіла выбарнікаў адклікаць яе з пасады. Вольга пайшла заяву аб сыходзе, але ёй не далі сысці, паколькі адклікаць дэпутата могуць толькі выбарнікі.
У відэазвароце дэпутатка прызнае немагчымасць далей выконваць сваю функцыю, паколькі яна назірае за страшным насіллем, якое адбываецца ў краіне, але адчувае сваю бяссільнасць, паколькі не можа памагчы пацярпелым і асуджаным. І таму просіць адклікаць яе з пасады.
- Інфармацыйную павестку насілля, здзейсненага над мірнымі грамадзянамі, немагчыма перабіць рамонтам лавачак або адкрыццём новага дзіцячага садка. Будучы ў ясным розуме і цвярозай памяці, і не пад націскам, я прызнаю, што я не ў стане далей выконваць працу дэпутата. Я не ў стане дапамагчы ўсім нявінна пацярпелым ды асуджаным падчас акцый і шэсцяў. Калі вы, таксама, як і я, верыце, што два плюс два раўняецца чатыры, а не пяць, вы ведаеце, што рабіць. Жыве Беларусь!
Вольга Цесакова была абраная па Дзяржынскай выбарчай акрузе нумар дваццаць тры. Падтрымаць сумленную дэпутатку можна ў яе інстаграме.
нг