Актывістка Алена Лазарчык забрала свайго сына з сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у які сямігадовы Арцём трапіў пасля затрымання Алены. Яна была затрыманая 17 верасня на выхадзе з Праваабарончага цэнтра «Вясна». Без складання пратаколаў і тлумачэнняў яе трымалі ў міліцыі да дваццаць трэцяй гадзіны.
Калі актывістку адпусцілі, аказалася, што яе сына забралі са школы ў прытулак. Пры гэтым са школы не пазванілі нікому з блізкіх Арцёма, хаця кантакты бацькі і бабулі былі ў класнага кіраўніка.
Каля цэнтра сабраліся сотні людзей, каб павітаць Алену і Арцёма.
Адабранне дзіцяці асудзі ў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, які напісаў на сваёй старонцы ў Твітэр: «Мяне шакуе, калі дзяцей выкарыстоўваюць у якасці палітычных закладнікаў».
нг