Беларуская Служба

30 беларускіх дыпламатаў будуць звольнены ў бліжэйшыя дні з дыпламатычнай службы

20.09.2020 20:02
Звальненні закрануць супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МЗС і замежных устаноў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Гэта дадатковыя звальнення пасля вызвалення ад пасад паслоў Беларусі ў Іспаніі, Латвіі, Славакіі, паведаміў сябра прэзідыума каардынацыйнай рады Павал Латушка.

Звальненні закрануць супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МЗС і замежных устаноў Беларусі пры Еўрапейскім Саюзе, Латвіі, Польшчы, Індыі, ААЭ і іншых краінах. Гэта сапраўдная чыстка, кажа былы дыпламат Ігар Губарэвіч.

- Калі гэта лічба пацвердзіцца, тады гэта чыста. Гэта вялікая лічба, заўважальны адсотак ад усяго апарату міністэрства. Ніколі столькі разава не звальнялі.

Паведамляецца, што галоўнай прычынай звальнення стала размяшчэнне супрацоўнікамі ў асабістых сацсетках сваёй грамадзянскай пазіцыі аб нязгодзе з фальсіфікацыяй выбараў і актамі гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку супрацоўнікаў АМАП, а таксама з-за адмовы фальсіфікаваць выбары.

юл