Раніцай 21 верасня шахцёр 4-га рудаўпраўлення адмовіўся падымацца з забою пасля начной змены. Гэта майстар горнага ўчастка Алег Кудзёлка, распавялі ў стачкаме «Беларуськалія».
- Ён застаўся ў шахце і перадаў наверх інфармацыю з патрабаваннямі. Мы цяпер сабраліся на прапускной 4 рудніка, нас каля 20 чалавек. Нас пільнуе міліцыя, а ДАІ заблакавалі праезд транспарту сюды. Сітуацыя можа зацягнуцца.
Патрабую спыніць сваволю сілавікоў, напісаў шахцёр, які адмовіўся падымацца на зямлю. Страйковец перадаў на зямлю нататку, у якой напісаў, што далучаецца да страйку і адмаўляецца выязджаць на зямлю да выканання патрабаванняў страйкаму.
На руднік прыехала хуткая, кіроўца ды лекар зайшлі ў шахту. Магчыма, што гарняка вывезуць з рудніка сілай. Пратэст не набыў пакуль масавы характар, кажа шахцёр Аляксандр Доўнар.
- Кіраўніцтва стачкам у засценках, Незалежны прафсаюз у цяжкім становішчы, людзі працуюць, абураюцца на кухнях, як пры Сталіне.
Са зваротам «Спыніць паўнамоцтвы Лукашэнкі і вызваліць палітвязняў» выступілі таксама працаўнікі Мінскага заводу імя Казлова.
юл