Беларуская Служба

Пад варту змешчаны галоўная рэдактарка і журналіст «Моцных навінаў»

03.10.2020 18:49
У іх кватэры адбыўся вобшук, сілавікі канфіскавалі камп'ютарную тэхніку.
Ганна ЯкштасФота: gomel.today

У Беларусі працягваецца зачыстка інфармацыйнай прасторы, пераслед незалежных журналістаў. Сёння раніцай у Гомлі ва ўласнай кватэры былі затрыманыя галоўны рэдактар парталу «Моцныя навіны» Ганна Якштас і журналіст выдання Дзяніс Якштас. У іх кватэры адбыўся вобшук, сілавікі канфіскавалі камп'ютарную тэхніку.

Журналістка выдання «Моцныя навіны» Яўгенія Крашчук, лічыць што такім чынам улады пераследуюць незалежныя СМІ:

-Гэта можна расцаніць як ціск на ўсю журналістыку ў Беларусі і ў прыватнасці ціск на нашу рэдакцыю. Пакуль мы працягваем працаваць у звычайным рэжыме. Ім інкрымінуюць удзел у незаконным масавым мерапрыемстве. Ганна і Дзяніс апошнія некалькі тыдняў займаліся асвятленнем акцыяў пратэсту ў Гомлі.

Напярэдадні затрымання беларускіх журналістаў Ганны і Дзяніса Якштасаў МЗС анулявала акрэдытацыі ўсіх замежных журналістаў, якія працуюць у Беларусі.

эж