X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Рашэнне аб рэлакацыі ўжо прынялі 45% беларускіх стартапаў

18.10.2020 10:36
У апытанні прынялі ўдзел 208 заснавальнікаў і кіраўнікоў беларускіх стартап-кампаній.
Здымак мае ілюстрацыйны характар Photo:Monoar_CGI_Artis/pixabay.com/CC0 Public Domain


Рашэнне аб вывадзе бізнеса з Беларусі ўжо прынялі 45% усіх беларускіх стартапаў. Такія вынікі прынесла апытанне, якое ў пачатку кастрычніка праводзілася стартап-хабам Imaguru, перадае "Еўрарадыё", спасылаючыся на БелаПАН.

У апытанні прынялі ўдзел 208 заснавальнікаў і кіраўнікоў беларускіх стартап-кампаній. Агульная колькасць беларускіх стартапов ацэньваецца прыблізна ў 1 тысячу.

Палітычны крызіс, які перайшоў пасля выбараў у стадыю вулічнага супрацьстаяння, аказаў негатыўны ўплыў на дзейнасць большасці стартап-кампаній (71%). Стартапы адчулі зніжэнне эфектыўнасці працы персанала (80%). Таксама яны незадаволеныя тым, што немагчыма выконваць сваю працу праз блакаванне інтэрнэту ў краіне (33%) і затрыманні супрацоўнікаў (32%).

Негатыўныя наступствы крызіса для бізнеса выяўляюцца, на думку кіраўнікоў стартапаў, у непрацуючай заканадаўчай сістэме і адсутнасці прававой абароны (56%), гвалце і забойстве мірных грамадзян (56%), страце даверу да ўлады і палітычным крызісе (47%), крымінальных справах супраць супрацоўнікаў стартап-кампаній (напрыклад, справа PandaDoc) (47%). Таксама бізнесменаў бянтэжыць верагоднасць сітуацыі, пры якой невядомыя ў масках могуць уварвацца ў офіс, затрымаць супрацоўнікаў і канфіскаваць тэхніку без законных падстаў (45%).

Сярод асноўных прычын, што ўскладняюць венчурныя здзелкі, стартапы назвалі прававой дэфолт (62%) і нелегітымнасьць улады (55%).
Па розных крыніцах, за апошнія два месяцы ва Украіну і ў Польшчу ўжо пераехала каля 2 тысяч беларускіх айцішнікаў.

эж