Найбуйнейшыя беларускія телеграм-каналы заклікалі грамадзян краіны выйсці ў гэтую нядзелю, 18 кастрычніка на Партызанскі марш.
Месца збору ў Мінску – плошча і праспект Незалежнасці. У іншых гарадах краіны – цэнтральныя вуліцы і плошчы. Час традыцыйнае – 14:00.
Гэта будзе Марш партызан, зацятых і непераможных беларусаў, гатовых змагацца за сваю будучыню і будучыню сваёй краіны.
Нагадваем, што Народны ўльтыматум уладам сканчаецца 25 кастрычніка. Яго патрабаванні:
1. Лукашэнка павінен аб'явіць аб сыходзе.
2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.
3. Усе палітвязні павінны быць вызвалены.
ав