Як паведамілі ў ЦІП на Акрэсціна, актывіст цяпер фігурант крымінальнай справы.
«Мы прыехалі сустракаць Эдуарда, але ён не выйшаў. У ЦІП сказалі, што ён у ІЧУ, а там – што ён фігурант крымінальнай справы, якую вядзе Следчы камітэт», – спасылаецца Tut.by на сяброў блогера.
Пакуль невядома, па якой справе праходзіць Эдуард Пальчыс. Магчыма, гаворка пра крымінальную справу аб масавых беспарадках.
Актывіст знік у канцы верасня. Ён падазраваў за сабой сачэнне, таму планаваў пераехаць у бяспечнае месца, папярэдзіўшы блізкіх, што нейкі час будзе недаступны. Аднак «рэжым цішыні» зацягнуўся, а 30 верасня стала вядома, што Эдуард знаходзіцца на Акрэсціна.
У чэрвені ён двойчы быў завочна быў асуджаны да 15 сутак арышту.
У 2015 годзе Пальчыс ужо праходзіў па крымінальнай справе. Пад псеўданімам Джон Сільвер публікаваў на сваім сайце матэрыялы з крытыкай беларускіх і расійскіх уладаў. У выніку яго арыштавалі ў Расіі і ў траўні 2016-га экстрадавалі ў Беларусь.
Абвінавачванні былі прад’яўленыя па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: па ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці) а таксама па ч. 2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў).
У канцы кастрычніка таго ж году Мінскі гарадскі суд прызнаў блогера вінаватым і прысудзіў да 1 году і 9 месяцах без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. З улікам адбытага часу ў СІЗА яму заставалася правесці пад падпіскай месяц.
ав/Свабода