Беларускі Фонд культурнай салідарнасці працуе тры тыдні, але за гэты кароткі час ужо аказаў падтрымку шматлікім людзям культуры, якія патрапілі пад прэс рэжымных рэпрэсій. Фонд з’яўляецца культурніцкім адгалінаваннем агульнага фонда беларускай салідарнасці BYSOL, які аказвае фінансавую падтрымку. Агулам ад часу прэзідэнцкіх выбараў прыблізна 650 звольненыя і рэпрэсаваныя беларусы атрымалі фінансавую дапамогу. Выплаты склалі каля 1,5 мільёна еўра. Сярод атрымальнікаў дзясяткі людзей культурнага сектара, сказаў нам адзін з лідараў Фонду культурнай салідарнасці Сяргей Будкін.
- Гэта толькі фінансавая дапамога звольненым, таму што ёсць і іншыя выпадкі, калі на людзей ціснуць, яны знаходзяцца ў цяжкім псіхалагічным стане і мы спрабуем знайсці іншыя спосабы фармату дапамогі:кансультацыйны, псіхалагічны, юрыдычны. Таксама ладзім пошук грошай на фінансаванне творчых праектаў. Гэта той кірунак, які мы цяпер вельмі актыўна развіваем. Наладкай вось гэтых напрамкаў дзеяння мы займаемся апошнія тры тыдні.
Сяргей Будкін сказаў, што Фонд культурнай салідарнасці імкнецца прыцягнуцьміжнародную супольнасць да падтрымкі беларускага культурнага сектара.
Сёння а 15.00 гадзіне мінскага часу адбудзецца онлайн прэс-канферэнцыя, на якой Фонд падвядзе вынікі сваёй дзейнасці да гэтага часу і пазнаёміць з ідэямі для ажыццяўлення ў бліжэйшы час.
Спікеры прэс-канферэнцыі:
• Зоя Белахвосцік – народная акторка Беларусі, зорка Купалаўскага тэатра
• Ганна Севярынец – настаўніца, пісьменніца, даследчыца беларускай літаратуры
• Вольга Шпарага – філасофка, кандыдатка філасофскіх навук, прадстаўніца Асноўнага складу Каардынацыйнага савета
• Сяргей Будкін – журналіст, прадзюсар, адзін з лідэраў Фонду культурнай салідарнасці
Для рэгістрацыі на мерапрыемства, калі ласка, запоўніце Google форму https://forms.gle/zuEg6j1UgDA9by3o7
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце запрашэнне для ўваходу ў Zoom.
яс