Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады ізалююць Беларусь

29.10.2020 16:29
Беларусь закрыла межы з Украінай, з Літвой, Латвіяй ды Польшчай на ўезд.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Marc Vanduffel from Pixabay

Не ўпускаюць нікога, у тым ліку беларускіх грамадзян. Выключэнне робіцца толькі для асоб з дыпламатычнымі пашпартамі. Таксама паволі прапускаюць толькі грузавы транзіт.

На мяжах утварыліся чэргі беларускіх грамадзян, якія не могуць вярнуцца ў краіну. Наша Ніва апублікавала тлумачэнні памежнікаў на мяжы.

- Ёсць загад зверху – нікога не прапускаць.

Для шмат каго ў Беларусі гэта стала нечаканасцю. Нават эксперты не разумеюць сэнс гэтага рашэння. Гаворыць палітолаг Андрэй Фёдараў.

- У Беларусі значанай частцы людзей не падабаецца, што адбылося падчас выбараў і асабліва пасля выбараў. Яны супраць гэтага пратэстуюць. Уладам гэта не падабаецца – гэта зразумела. Не кемлю, што дасць закрыццё межаў!

Афіцыйна прычынай закрыцця межаў называюць нібыты эпідэміялагічныя меры. У Нацыянальным аэрапорце заяўляюць, што «мяжа адкрыта, самалёты прылятаюць». МЗС Беларусі пакуль не валодае інфармацыяй.

юл