Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Настаўнікі Беларусі заклікаюць спыніце гвалт, беззаконне

30.10.2020 10:25
На гэтым не пабудаваць будучыню ў Беларусі, непакояцца педагогі.
  .    .
Відэазварот беларускіх настаўнікаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Screenshot Youtube

Пад адмысловым відэазваротам падпісалася ўжо 739 педагогаў з 89 самых розных гарадоў і населеных пунктаў Беларусі.

- Вы хочаце, каб мы вучылі дзяцей, што чалавек з дубінкаю можа напасці на бяззбройнага, ударыць жанчыну, пакрыўдзіць падлетка, забраць маці ў малых дзяцей, прызнаць хлусню за праўду, забыцца на свае правы? Мы гэтага не хочам! Мы хочам жыць у краіне, дзе кіруе не права моцнага, а закон агульны для ўсіх.

Супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі выступаюць вельмі шмат педагогаў, кажа Тамара Мацкевіч з цэнтру «Супольнасць».

- Настаўнікаў, якія за змены, за аднаўленне законнасці і супраць гвалту, іх большасць. Але на настаўнікаў аказваецца жудасны ціск з боку адміністрацыі. Ціснуць таксама на дзяцей. Выклікаюць АМАП. Бацькоў арыштоўваюць. У Беларусі цяпер пануе хунта.

Узяць удзел у роліку пагадзіліся 60 настаўнікаў. Аднак да запісу звароту змаглі дайсці толькі 30 педагогаў. Рэшту затрымала міліцыя.

юл