Страйкам «Азоту» распаўсюдзіў інфармацыю, што з 2 лістапада на іх прадпрыемства могуць прыехаць супрацоўнікі іншых заводаў. Яны маюць замяніць тых, хто страйкуе.
Гендырэктар «Гродна Азот» Ігар Бобыр праз завадскую шматтыражку заявіў, што група з пару дзясяткаў чалавек спрабуюць «знішчыць» завод.
Ён паведаміў, што на прадпрыемстве створаны рэзерв адмыслоўцаў, у тым ліку і з іншых рэгіёнаў і заводаў.
Дырэктар паведамляе, што жадаючых нават набралася больш, чым патрэбна.
Згодна з інфармацыяй тэлеграм каналаў, прапановы паступалі супрацоўнікам на Гомельскім хімзаводзе, «Магілёўхімвалакно», і на Наваполацкім «Нафтане».
Адмыслоўцам нібыта прапаноўвалі заробак у 2 тысячы рублёў і пражыванне ў завадскім прафілакторыі. Праўда, кіраўніцтва тых прадпрыемстваў выказвае незадавальненне тым, што хочуць забраць у іх супрацоўнікаў.
Тым часам некаторыя работнікі «Азота» дагэтуль адмаўляюцца прыступаць да працы, паведамлялася нават аб некаторых звальненнях.
Зараз на прадпрыемстве страйкуюць буйныя цэхі «Аміяк-3» і «Карбамід-4». Афіцыйная пазіцыя кіраўніцтва – страйку на прадпрыемстве няма.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ