Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палітолаг: «Лукашэнка плануе выкарыстаць Бабарыку дзеля сваіх мэтаў»

31.10.2020 08:29
Віктару Бабарыку падоўжылі арышт да 18 снежня.
Віктар БабарыкаFoto: PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Віктару Бабарыку, якому не дазволілі ўдзельнічаць у жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, падоўжылі арышт да 18 снежня, заявіў у пятніцу яго адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

«Іх не было ні ў чэрвені, ні цяпер. У судовых рашэннях і паседжаннях не было дадзена ніякіх канкрэтных абставінаў, якія б абгрунтоўвалі неабходнасць прымянення якіх-небудзь прафілактычных мер да нашага кліента, хоць закон абавязвае гэта рабіць «, – сказаў Лаеўскі.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што Лукашэнка плануе выкарыстаць Бабарыку дзеля сваіх мэтаў і не выпусціць яго на волю, пакуль ён не выканае вызначаных патрабаванняў.

- Першае- гэта прызнанне сваёй віны, магчыма прызнанне ўдзелу ў нейкіх эканамічных махінацыях, бо менавіта па карупцыі ён быў затрыманы. Другое патрабаванне гэта прашэнне на імя Лукашэнкі пра памілаванне. Бабарыку хочуць уцягнуць у маніпулятыўны механізм уплыву на грамадства, дэзарыентацыі грамадства, разгубленасці, знішчэння руху пратэстаў і сфарміраванне атмасферы расчаравання тым, што адбываецца ў краіне, асабліва сярод прыхільнікаў Бабарыкі.

Паводле Усава, Бабарыка будзе заставацца за кратамі да суда над ім, у якім яму сшыюць здзяйсненне злачынства, або ён пагодзіцца стаць «памочнікам» Лукашэнкі ў барацьбе з народам.

яс