Альтыстка Ніна Матушкіна, гітарыст Вадзім Бурак і бас-гітарыст Яраслаў Бандарчук атрымалі 13, 13 і 12 сутак арышту адпаведна за нібыта ўдзел у мітынгу каля філармоніі. Музыкі распавялі нашым калегам са Свабоды , як пасля вызвалення спрабавалі абскардзіць рашэнне суду. Яны адзначаюць, што ў іх былі ўсе неабходныя дазволы.
- Мы стаялі ў належны час у належным месцы, мы заказалі гэтую станцыю, каб там паграць. Нам далі выклік і нам паведамілі пра несанкцыянаваны мітынг, сход. Я ім кажу: Пачакайце, паглядзіце, вось дазвол мне, Ніне, вось дазвол длка калектыву, вось спіс песень. Мы граем у налезны час у належным месцы. тады нас забралі дала вызначэннай асобы. Мы вулічныя музыканты і мы гралі ў пераходах яшчэ да ўсіх падзей. Гэта страшна, што людзей цяпер проста не слухаюць, калі чалавек штосьці кажа. Я кажу, што ў мяне ёсць дазвол, суддзя кажа – адхіліць!, у мяне ёсць сведак – адхіліць!, я прашу выклікаць іх сведку, каб з ім пагаварыць – адхіліць!. Таму выходзіць – Так, будзем!
Расказалі музыканты гурту Best Sound Band.
яс