Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы масава выступаюць за адключэнне краіны ад банкаўскай сістэмы SWIFT

05.12.2020 15:56
За адключэнне выказаліся 65.65%, супраць — 16.35%. Яшчэ 18% не змаглі вызначыцца. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepanuwat phimpha/Shutterstock.com

Такія звесткі падае платформа «Голас», якая заклікала беларусаў выказаць сваё стаўленне да магчымага адключэння беларускіх банкаў ад міжнароднай сістэмы SWIFT з прычыны палітычных рэпрэсій, піша  "Наша Ніва".

На гэты момант у апытанні ўзяло ўдзел каля 330 тысяч чалавек. За адключэнне выказаліся 65.65%, супраць — 16.35%. Яшчэ 18% не змаглі вызначыцца. 

Праз SWIFT па змоўчанні працуюць амаль усе банкі свету, з яго дапамогай адбываюцца транзакцыі між банкамі ў вядучых валютах.

Адключэнне SWIFT — гэта адна з імаверных, але не асабліва рэальных санкцый, пра якія гавораць праціўнікі рэжыму Лукашэнкі. 

эж