Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віцебскі мастак Уладзіслаў Макавецкі атрымаў два гады пазбаўлення волі

16.12.2020 15:49
 Хлопец кінуўся па дапамогу чалавеку, якога збівалі міліцыянты і атрымаў за гэта тэрмін.
Аўдыё
  • Віцебскі мастак Уладзіслаў Макавецкі атрымаў два гады пазбаўлення волі

16 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску агучылі прысуд у дачыненні да 27-гадовага мастака Уладзіслава Макавецкага. Ён прызнаны вінаватым у гвалце і пагрозе ўжывання гвалту да супрацоўніка МУС.

Інцыдэнт адбыўся падчас шэсця 6 верасня. Макавецкі нібыта меў намер нанесці ўдары нагамі і рукамі міліцыянту. Мастака пакаралі пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады. Уладзіслаў Макавецкі не прызнаў віну.

Сведкі сцвярджаюць, што хлопец кінуўся па дапамогу чалавеку, якога збівалі міліцыянты і гэта натуральная рэакцыя нармальнага грамадзяніна.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск