Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суперзорка муай-тай Дзмітрый Валент адклікаў свой подпіс у лукашэнкаўскім лісце

18.12.2020 08:27
«Я – з народам Беларусі!», заявіў спартовец.
Дзмітрый Валентфота: «Будзьма»

Суперзорка муай-тай Дзмітрый Валент адклікаў свой подпіс у лукашэнкаўскім лісце. «Я – з народам Беларусі!», заявіў ён.

Два дні таму вядомыя спартоўцы Дзмітрый Валент і Андрэй Кулебін падпісалі «ліст спартоўцаў» у падтрымку рэжыму Лукашэнкі, паведамляе «Наша Ніва».

Тады байцы ніяк не пракаментавалі сваю пазіцыю, але сутыкнуліся з хваляй абурэння калег па цэху.

Праз два дні Дзмітрый Валент адклікаў свой подпіс. Больш за тое, ён публічна падтрымаў альтэрнатыўную пазіцыю.

вс