Беларуская Служба

Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь

24.12.2020 13:10
На Каляды Тадэвуш Кандрусевіч адправіць дзве імшы ў Кафедральным касцёле на мінскай Плошчы Свабоды.
Arcybiskup Tadeusz Kondrusiewicz
Arcybiskup Tadeusz KondrusiewiczPolskie Radio/Włodzimierz Pac

На Раство Хрыстова, паводле Грыгарыянскага календара, пасля трохмесячнага выгнання ў Беларусь вярнуўся арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, паведаміла прэс-служба Каталіцкага касцёла Беларусі.

Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь 31 жніўня, калі ён вяртаўся з Польшчы. Лукашэнка,каментуючы гэтую сітуацыю, заявіў што мітрапаліт «ездзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі, як разбураць краіну».

22 снежня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Лукашэнка даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі. У той жа дзень пасольства Ватыкана атрымала інфармацыю аб адсутнасці перашкод для вяртання ў Беларусь.

Чакаецца, што на Каляды Тадэвуш Кандрусевіч адправіць дзве імшы ў Кафедральным касцёле на мінскай Плошчы Свабоды.

iar/nn/эж