Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нацбанк Украіны забараніў прадаваць банк санкцыйнаму беларускаму бізнесоўцу

28.12.2020 13:48
Нацбанк патлумачыў рашэнне тым, што дзелавая рэпутацыя Мікалая Вераб'я не з'яўляецца бездакорнай.
Flaga Ukrainy
Flaga Ukrainypixabay

Нацыянальны банк Украіны не дазволіў прадаваць мясцовы "БТА Банк" беларускаму бізнесоўцу Мікалаю Вераб'ю, які трапіў у трэці пакет санкцый Еўрапейскага Звязу, паведамляе “Еўрарадыё”.

Нацбанк патлумачыў рашэнне тым, што дзелавая рэпутацыя Мікалая Вераб'я не з'яўляецца бездакорнай.

І спаслаўся на рашэнне ЕЗ аб увядзенні асабсітых санкцый у дачыненні да набліжанага да ўлады беларускага бізнесоўца.

Акрамя таго, ва ўзгадненні адмоўлена праз недахоп дакументаў, якія пацвярджаюць фінансавы стан заяўніка і крыніцы яго капіталу.

эж