Маршы пенсіянераў традыцыйна адбываюцца па панядзелках. Сабраліся людзі сталага ўзросту ў Мінску і 28 снежня, гэта 14-я акцыя пенсіянераў, якія выступаюць супраць рэжыму Алякснадр Лукашэнку, супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары, перадае «Радыё Свабода».
Апошні месяц амаль усе маршы пенсіянераў сустракалі жорсткія захады сілавікоў, шэсцем нават не давалі арганізавана выйсці з плошчы Незалежнасці.
28 снежня людзі пенсійнага ўзросту сабраліся зноў на «Заходнім рынку» сталіцы. Яны скандавалі «Жыве Беларусь!». Некаторыя прынеслі з сабою нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцягі.
Каля 15-й гадзіны акцыя скончылася праз галалёдзіцу, абышлося без затрыманняў.
эж